Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.

Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся 12 лютага 1912 г. у в. Пятрэвічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я Першукевічаў з бежанцамі падалася на ўсход і спыніліся ў г. Оршы. Тут прайшло дзяцінства Івана, тут ён пачаў працоўны шлях мулярам, узводзіў у Оршы дамы.

Уладзімір Сямёнавіч Козыр нарадзіўся 25 кастрычніка 1922 г. у в. Вялікая Аляксандраўка Херсонскага павета Адэскай губерні (цяпер — г. п. Вялікая Аляксандраўка Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці). У час Вялікай Айчыннай вайны яго бацька быў адным з арганізатараў партызанскага руху, расстраляны нямецкімі акупантамі ў гПаўлаградзе. Тая ж доля спасцігла маці і брата. Выратавацца ад пераследаванняў акупантаў удалося толькі самаму малодшаму брату Уладзіміра.

Кацярына Дзям’янаўна Семянюк (у дзявоцтве Рабчынская) нарадзілася 29 кастрычніка 1922 г. у в. Кочышчы Ельскага раёна Палескай (цяпер Гомельскай) вобласціў шматдзетнай сялянскай сям'і.Сваёй маці Кацярына амаль не памятала — яна памерла ў маладым узросце.Усе клопаты па гаспадарцы дзеці дзялілі з бацькам.

Аляксандр Іванавіч Махнач нарадзіўся 27 жніўня 1922 г. у в. Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1935–1939 гг. вучыўся ў Уздзенскай сярэдняй школе, скончыў 8 класаў і паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1939). У 1940–1941 гг. — курсант Калінкавіцкага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у званні лейтэнанта.

Фёдар Максімавіч Алісіевіч нарадзіўся 22 верасня 1917 г. у в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута (1939). З кастрычніка 1939 г. да кастрычніка 1940 г. Фёдар Алісіевіч служыў у Чырвонай арміі.

Андрэй Цімафеевіч Макараў нарадзіўся 14 кастрычніка 1912 г. у в. Хвалінская Лёкшмозерскай воласці Аланецкай губерні (цяпер сяло Арлова Каргапольскага раёна Архангельскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля школы быў на камсамольскай рабоце: кіраваў аддзелам прапаганды і агітацыі райкама камсамола ў г. Каргопалі, з’яўляўся сакратаром райкама камсамола ў г. Няндома.

Абрам Аронавіч Мацкоўскі нарадзіўся 20 чэрвеня 1917 г. у г. Клімавічы Магілёўскай губерні ў рабочай сям’і. Рана пачаў працоўную дзейнасць. З 1933 г.— машыніст на пладова-ягадным заводзе, мадэльшчык на мэблевай фабрыцы ў Клімавічах.

Сумбат Хачатуравіч Арзуманян нарадзіўся 17 лістапада 1917 г. у сяле Гюнекале (Чартар) Елізаветпольскай губерні (Нагорны Карабах). Закончыў 10 класаў (1938), паступіў у Бакінскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Аднак 15 верасня 1938 г. са студэнцкай лаўкі прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу.  У складзе 65-га кавалерыйскага палка 32-й кавалерыйскай дывізіі прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Украіну (1939) і ў Бесарабію (1940).

Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.

Старонка 5 з 17